19 жніўня ў аграгарадку Кашалева традыцыйна прайшло свята Яблычны Спас. Удзел у ім прымала і Кашалеўская сельская бібліятэка, яна прадставіла кніжную экспазіцыю «Яблычная мазаіка». Тыя хто пажадаў пазнаёміцца з выставай змог атрымаць шмат карыснай і цікавай інфармацыі аб новых гатунках яблыкаў, па нарыхтоуцы садавіны, а яшчэ новыя рацэпты яблычных пірагоў. Юныя ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, узнагародай за правільные адказы былі смачныя яблыкі.