/ 27 мая, 2019

Навагрудская раённая бібліятэка падрыхтавала гістарычную рэтраспектыву  «Статуты Вялікага Княства Літоўскага: помнiкi гiсторыi i права Беларусi», прысвечаную 490-годдзю выдання Першага Статута Вялікага Княства Літоўскага, а таксама 975-годдзю з часу першай летапіснай згадкі Навагрудка ў пісьмовых крыніцах. Своеасаблівае падарожжа ў мінулае нашай краіны здзейснілі вучні 9 класа сярэдняй школы № 3. Гісторыю сярэднявечнай дзяржавы, палітыка-эканамічным цэнтрам якой былі беларускія землі, раскрывала літаратурная экспазіцыя “Вялікае Княства Літаратуры”. Экспазіцыя “Яго Вялікасць Статут” адлюстравала помнікі юрыдычнай думкі, беларускай пісьменнасці і мовы – выданні Статутаў 1529, 1566, 1588 гадоў.

Навучэнцы даведаліся пра гісторыю стварэння, выдатных асоб, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы Статутаў, пра змест і агульнаеўрапейскае значэнне помнікаў прававой думкі Беларусі.

Замацаваль і праверыць атрыманыя веды можна было ў гістарычных гульнях “Артэфакты Вялікага Княства Літоўскага” і “Тлумачальны куфэрак”. У апошняй патрэбна было растлумачыць, або перакласці на сучасную мову  тэрміналогію Статутаў. У інтэлектуальнай барацьбе за трон змагаліся дзве каманды на чале з капітанамі. У працэсе гульні дзеці атрымалі новыя веды па гісторыі і праве, а таксама праявілі свае добрыя здольнасці ў каманднай рабоце. Кожны атрымаў невялікі прэзент.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий