/ 21 февраля, 2022

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ўжо стала добрай традыцыяй Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі. Сёлета 21 лютага для вучняў сярэдніх класаў тут была праведзена  гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. Паміж сабой змагаліся дзве каманды – “Васількі” і “Каласкі”, яны папрактыкаваліся ў самых розных і па-сапраўднаму цікавых конкурсах. У прыватнасці, у конкурсе “Самы кемлівы” дзеці выконвалі заданне на картках, дзе неабходна было замяніць фразеалагізмы адным словам. У конкурсе “З народнай мудрасці” каманды збіралі рассыпаныя прыказкі. Аднак, на думку ўдзельнікаў мерапрыемства, самым цікавым быў конкурс “Сваякі”, у ходзе якога  каманды разблытвалі сямейны клубок, дзе трэба было зразумець “хто ёсць хто”. А яшчэ дзецям прапаноўвалі ўрыўкі з тэкстаў беларускіх пісьменнікаў, а ўдзельнікі конкурса па чарзе называлі твор і аўтара. Непадробную цікавасць у дзяцей выклікала кніжная выстава “Роднаму слову гучаць вечна”. Мерапрыемства атрымалася добрым і, напэўна, ва ўсіх яно пакінула часцінку дабрыні і любові да роднай мовы.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий