7 ліпеня ў Лаўрышаўскай сельскай бібліятэцы да 140-годдзя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Ён і сёння з намі, наш Купала!”. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў свет творчасці класіка беларускага слова. Пазнаёміліся з жыццём вялікага паэта, адкрылі для сябе невядомыя старонкі яго творчай спадчыны, паслухалі знакамітыя музычныя творы на словы Янкі Купалы. Мерапрыемства праходзіла камерна, у цесным коле актыўных чытачоў, кожны меў магчымасць выказацца, пачытаць вершы паэта.