Бібліятэкі Навагрудчыны актыўна адзначалі 85-годдзе з часу ўтварэння Навагрудскага раёна. Так 15 студзеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў час краязнаўства “Ёсць край на зямлі – Навагрудчына”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні старэйшых класаў. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з дасягненнямі ў эканамічнай сферы жыцця, гісторыка-культурнай спадчынай раёна, прыроднымі і кліматычнымі ўмовамі. Не былі забытыя вядомыя ўраджэнцы раёну – мастакі, паэты, пісьменнікі. У дапамогу мерапрыемсту была падрыхтавана аднайменная тэматычная выстава, кнігі з якой знайшлі ў гэты дзень свайго чытача.
Ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы ў гэты дзень адбыліся гучныя чытанні “Мой край Навагрудскі — душы маёй калыска…” з вучнямі малодшых класаў. Напачатку мерапрыемства была расказана гісторыя ўзнікнення нашага Навагрудскага раёна, затым надыйшоў час лірычнай часткі. Навучэнцы выразна зачытвалі загаддзя падрыхтаваныя вершы пра Навагрудчыну, аўтары некаторых – ураджэнцы роднай вёскі. З вялікай цікавасцю ўдзельнікі разглядалі прапанаваныя кнігі пра Беларусь, бо з роднага кутка — месца, дзе чалавек нарадзіўся, пачынаецца любоў да Айчыны.
У Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна “Мой родны край”, прысвечанная гэтай падзеі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй утварэння Навагрудскага раёна, падрыхтавала агляд літаратуры на гэту тэму. Удзельнікі даведаліся пра знакамітых землякоў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражывалі на тэрыторыі Пятрэвіцкага сельскага савета.
Харосіцкая сельская бібліятэка таксама далучылася да святкавання гэтай даты, там прайшла завочная краязнаўчая экскурсія “Славутасці Навагрудчыны”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гістырычнымі звесткамі аб утварэнні Навагрудскага раёна, які ўваходзіў у склад Баранавіцкай вобласці, затым завочна пабывалі ў культурна – асветніцкіх ўстановах раёна. Старшыня Нягневіцкага сельвыканкама Макрушыч Аляксандр Генадзьевіч расказаў аб сучасных прадпрыемствах, якія знаходзяцца ў Навагрудскім раёне. Зацікавілі ўдзельнікаў паштоўкі, на якіх адлюстраваны прыгожыя і знакамітыя мясціны нашага раёна. Бібліятэкар зрабіла агляд краязнаўчай літаратуры з выставы “Я гэты край Радзімаю заву”.
Пра тое, як адбывалася стварэнне і развіццё Навагрудскага раёна гаварылася ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чыттання падчас краязнаўчай панарамы “Вот она какая, сторона родная!”. Удзельнікам мерапрыемства было цікава здзейсніць займальнае падарожжа па “візітных картках” Навагрудчыны, успомніць, чым багатая наша Навагрудская зямля, пагаварыць аб помніках прыроды, гісторыі і культуры, аб сучасных дасягненнях і, вядома, аб галоўным багацці Навагрудчыны — нашых земляках.