21 чэрвеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла імпрэза з нагоды юбілея добрага, творчага чалавека, інваліда па зроку Леанарда Казіміравіча Святскага. Свята адбылося дзякуючы Навагрудскай аб’яднанай арганізацыі “Беларускае таварытва інвалідаў”, грамадскаму аб’яднанню інвалідаў па зроку. Павіншаваць юбіляра прыйшлі калегі, сябры, суседзі, знаёмыя. Гучалі пранікнёныя вершы юбіляра і песні на яго словы.