/ 24 мая, 2021

22 мая ў “Рэтра-падарожжа з навагрудскай гараджанкай” адправіліся юныя турысты з Салігорска. Падчас інтэрактыўнай праграмы яны наведалі міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”, дзе пазнаёміліся з гісторыяй Рынкавай плошчы, а ў Рэтра-фотаатэлье  прымералі на сябе вобразы гараджан пачатку XX стагоддзя і мелі магчымасць атрымаць імгненнае фота. Разам з навагрудскай гараджанкай турысты адправіліся ў падарожжа ў часы ВКЛ, калі  навагрудскі замак здзіўляў сваёю веліччу, паслухалі аповед пра Адама Міцкевіча і пагарталі навагрудскія старонкі яго біяграфіі. У фармаце вясёлай імправізаванай варажбы, турысты даведаліся кім яны былі ў мінулым жыцці 100 гадоў таму.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий