Дзень 23 лютага ў Беларусі стаў сімвалам усенароднага прызнання ратнага подзвігу, абавязку, гонару і доблесці многіх пакаленняў абаронцаў Айчыны. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія – сапраўдным гонарам народа.
Самае каштоўнае, што ёсць у жыцці чалавека, – мір і спакой. Нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з’яўляцца надзейным гарантам абароны Беларусі.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў. Бо абарона Айчыны – гэта не толькі дзейнасць у ваеннай галіне, але і забеспячэнне грамадзянскай абароны, грамадскай бяспекі, папярэджанне і ліквідацыя стыхійных бедстваў і тэхнагенных катастроф.
Жадаем усiм абаронцам Айчыны і iх сем’ям шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.