Цёплае летняе надвор’е спрыяла таму, што свята “Хлеба, сыра, кваса і добрага настроя”, якое прайшло ў Навагрудку, атрымалася. Добры настрой панаваў і на пляцоўцы каля Навагрудскай раённай бібліятэкі. У БібліяКафэ “Смачная кніга” можна было пачаставацца смачнымі пернікамі, гарбатай на лекавых травах, атрымаць закладку з рэцэптам хатняга сыра ці хлебнага кваса. Шмат цікавай інфармацыі прапаноўвала кніжная выстава, на якой была прадстаўлена літаратура пра хлеб, сыр і квас. Наведвальнікі з цікавасцю складвалі пазлы, разглядалі выстаўленыя лялькі-абярэгі, адказвалі на пытанні віктарыны. Для ўсіх жадаючых былі адчынены дзверы бібліятэчнага міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”.