Адной з найважнейшых праблем сучаснасці з’яўляецца экалагічная праблема. Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка прадставіла выставу-заклік «Зямля — наш агульны дом», якая ладзілася з нагоды правядзення Міжнароднай экалагічнай акцыі Гадзіна Зямлі. Дзецям патлумачылі, што гэтая акцыя, якая праводзіцца кожную апошнюю суботу сакавіка, заклікае людзей па ўсім свеце эканоміць энергію і іншыя прыродныя рэсурсы. Акцыя “Гадзіна Зямлі» у гэтым годзе праходзіць пад лозунгам #адкрыйся. На выставе ўвазе чытачоў прадстаўлены выданні, якія распавядаюць аб планеце Зямля, аб праблемах экалогіі, аб неабходнасці захавання нашай планеты для нашчадкаў. У канцы мерапрыемства бібліятэкар заклікала дзяцей беражліва ставіцца да прыроды, так як прырода – гэта самае дарагое, што ёсць на нашай планеце.