10 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў круглы стол, які атрымаў назву “Захаваем сям’ю!”.
Мерапрыемства было арганізавана сумесна СШ №1, Навагрудскім сястрыцтвам і раённай бібліятэкай.
У працы круглага стала прынялі ўдзел клірык Свята-Мікольскага сабора іерэй Мікалай Лашчэўскі, старэйшая сястра Навагрудскага сястрыцтва І.У. Кокаш, Навагрудскага каледжа Г.Э. Таўлуй, метадыст упраўлення адукацыі Я.Л. Лінда, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі С.К. Чубрык, выкладчыкі і старшакласнікі школ горада і раёна.
Кніжны агляд “Тепло семьи сравнимо с солнцем” пазнаёміў прысутных з творамі майстроў прозы і паэзіі пра любоў, вернасць, сямейнае шчасце, прадстаўленыя выданні падкрэслівалі ролі сям’і ў жыцці чалавека, у пабудове сямейных адносін і выхаванні дзяцей.
Святар расказаў, што ўяўляе сабой традыцыйная сям’я, Богам дадзеная, і ў чым яе адрозненне ад “сучаснай” сям’і. Была зроблена выснова, што парушэнне ўсталяваных Богам законаў можа прывесці да разбурэння сям’і.
Галіна Эдуардаўна расказала аб страце грамадствам маральных арыенціраў, аб грахах, якія разбураюць сям’ю, і параіла моладзі не адыходзіць ад запаведзяў Божых, захоўваць цноту і вучыцца любові.
Размова на круглым стале ішла таксама аб добрых унутрысямейных традыцыях. Дэманстраваліся ролікі і прэзентацыі на тэму сямейных каштоўнасцей, падрыхтаваныя старшакласнікамі.
Пераможцы конкурсу мультымедыйных прадуктаў “Захаваем сям’ю!” былі ўзнагароджаны дыпломамі, іконамі святых верных Пятра і Фяўронні і салодкімі падарункамі.