24 і 27 верасня ў рабоце краязнаўчай студыі “Чытаем аб Радзіме. Навагрудская старонка” прынялі ўдзел вучні 8-9-класаў сярэдняй школы № 5 Навагрудка, а 28 верасня ў студыю завіталі вучні 10 класа з сярэдняй школы № 4. Бібліятэкары прадставілі краязнаўчую літаратуру пра Навагрудак, пазнаёмілі прысутных з мастацкімі творамі пра старажытны горад.
Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў гістарычнай гульні “Навагрудская спадчына”, якая закранула цікавыя факты з жыцця горада, таксама пазнаёміла з кніжнымі крыніцамі, дзе можна знайсці адказы на шматлікія пытанні.
Бібліятэкары таксама прапанавалі вучным праверыць свае веды ў “Пазнавальнай картаграфіі”, каб бліжэй пазнаёміцца з Гродзеншчынай і яе раёнамі. Цікава прайшла віктарына “Нефармальныя славутасці”.