14 сакавіка Харосіцкая сельская бібліятэка правяла прававую віктарыну “Закон, па якім жыве краіна” з вучнямі 7-га класа Нягневіцкай сярэдней школы. Бібліятэкар расказала, што такое Канстытуцыя і чаму яе называюць Асноўным Законам, таксама пазнаёміла з гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай, асноўнымі часткамі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы прайшла віктарына на веданне сваіх правоў і абавязкаў.