/ 10 января, 2025

10 студзеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшоў экалагічны урок, прымемеркаваны да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў “Запаведныя тэрыторыі Радзімы”. Былі запрошаны вучні сярэдняй школы. У ходзе мерапрыемства рабяты даведаліся,  у чым адрозненні запаведнікаў і заказнікаў. Таксама даведаліся аб тым, што ў Беларусі маюцца пяць ахоўваемых дзяржавай запаведных тэрыторый. Бібліятэкар паведаміла пра кожны запаведнік і заказнік. У ходзе ўрока падлеткам таксама была прапанавана літаратура на дадзеную тэматыку, якая карысталася попытам. Падвёўшы вынікі, дзеці  паабяцалі больш свядома і беражліва ставіцца да тых прыродных багаццяў, што нас акружаюць. Бо ўсё вялікае пачынаецца з малога. І клопат пра прыроду ў тым ліку.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий