/ 21 августа, 2019

Навагрудская раённая бібліятэка запрашае прыняць ўдзел у займальнай гульні-вандроўцы “Навагрудскай сцяжынкай”. Першым пунктам прыпынку стане станцыя “Тэатральная”, дзе адбудзецца паказ лялечнага спектакля па літаратурнай казцы “Пернікі для ваўка” ЛіТэатра “Церамок”. Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” стане прыпынкам другім і пазнаёміць дзяцей з гістарычнымі і архітэктурнымі славутасцямі Навагрудка. Свае сакрэты раскрые “Куфэрак з гісторыяй”, дзе патрэбна будзе разгадаць гістарычныя артэфакты. На працягу мерапрыемства кожны зможа наведаць цікавыя і славутыя навагрудскія мясціны, пазнаёміцца з краязнаўчымі кніжнымі навінкамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий