/ 5 августа, 2019

У бібліятэцы сустрэча з пісьменнікамі — гэта заўсёды свята. 14 жніўня ў 11:00 Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрашае на творчую сустрэчу з мясцовай паэткай М.Ф. Кісцень “З гумарам па жыцці”, прымеркаваную да 75-годдзя з дня яе нараджэння. Спачатку бібліятэкар пазнаёміць прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Марыі Фёдараўны. Вершы паэткі не раз друкаваліся на старонках раённай газеты. Яе паэзія шчырая і адкрытая, сумленная і праўдзівая, нясе людзям свет з усімі колерамі і фарбамі, гукамі і пахамі. Потым Марыя Фёдараўна пачытае свае новыя вершы і гумарэскі, тэмы для якіх даюць розныя жыццёвыя сітуацыі з жыцця суседзяў. У бібліятэцы ёсць зборнік вершаў паэткі, які карыстаецца вялікім попытам у чытачоў, выдадзены бібліятэкай.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий