/ 27 января, 2020

У міні-галерэі “Імгненне” Навагрудскай раённай бібліятэкі з 27.01.2020г. па 20.03.2020г. дзейнічае новая выстава майстроў-аматараў народнай творчасці Мінскага клуба “Прырода і фантазія” пад кіраўніцтвам А.А.Лейко.
На выставе прадстаўлены работы, тэхналогія вырабу якіх дастаткова разнастайная: гэта вырабы з дрэва, карціны з рознакаляровых стужак, бісеру, вышыванне крыжыкам, піраграфія, дыямантавая мазаіка, інкрустацыя саломкай на тканіне, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Да прагляду прапануюцца і незвычайныя па сваёй прыгажосці аўтарскія работы Стэфаніі Міхайлаўны Станюты – Народнай артысткі Беларусі, якая з’яўлялася неаднаразовай удзельніцай выстаў народнай творчасці, пачэсным удзельнікам клуба. Экспануюцца работы прыроднай біжутэрыі, упрыгожванняў, адмысловыя кампазіцыі драўлянай скульптуры, а таксама асабістыя рэчы Стэфаніі Станюты.

 Запрашаем у свет захапленняў і фантазіі!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий