Міні-галерэя “Імгненне” Навагрудскай раённай бібліятэкі прадстаўляе выставу творчых работ дзіцячых малюнкаў “Прыгажосць Божага свету”, арганізаванай Навагрудскім благачыннем сумесна з педагогамі і навучэнцамі устаноў адукацыі горада і раёна, Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў, узорнай мастацкай студыі “Каляровы аловак”, творчага аб’яднання Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Юныя таленты ва ўзросце ад 4-х да 15 гадоў адлюстравалі ў малюнках тое, што дорага іх сэрцу – сям’ю, сяброў, малую радзіму, святыні сваёй зямлі, прыгажосць храмаў і царкоўных традыцый, родную прыроду, у іх сваё бачанне зямной і нябеснай прыгажосці. Дзіцячыя работы незвычайна шчырыя, простыя і таленавітыя. Сярод іх удзельнікі Міжнароднага конкурса дзіцячай творчасці.
Запрашаем наведаць!
Выстава працуе з 25.05.2022г.
Чакаем Вас па адрасу: вул.1 Мая,1
т.6 -67-19; т.6 -67-89.