/ 3 февраля, 2022

Прафесія бібліятэкара не такая сумная і манатонная, як можа падацца на першы погляд. І бібліятэкары з задавальненнем дзеляцца сваімі ўражаннямі ад працы, сваім досведам з іншымі і запрашаюць жадаючых у свет гэтай выдатнай прафесіі.

2 лютага супрацоўнікі ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве, якое праходзіла ў Навагрудскім цэнтры культуры и народнай творчасці.

На мерапрыемстве вучняў 9-ых класаў школ горада пазнаёмілі з прафесіяй бібліятэкара, расказалі, дзе атрымаць адпаведную адукацыю, што для гэтага трэба і колькі часу гэта зойме. Выступленне супрацоўніка суправаджалася яркай і інфарматыўнай мультымедыйнай прэзентацыяй.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий