/ 12 ноября, 2024

11 лістапада ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў энергамарафон “Зберажом планету для нашчадкаў”, прысвечаны Міжнароднаму дню энергазберажэння. Бібліятэкар вяла гутарку пра важнасць эканоміі энергіі ў паўсядзённым жыцці. Дзеці даведаліся, як невялікія намаганні могуць істотна знізіць спажыванне электраэнергіі і дапамагчы захаваць прыродныя рэсурсы. Яны адгадвалі загадкі і ўспаміналі правілы карыстання электрапрыборамі, з цікавасцю знаходзілі працяг прыказкі на тэму беражлівасці.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий