4 лютага бібліятэчны пункт ладзіў літаратурную гасцеўню “Здабытак Беларусі: Іван Мележ”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 6 класа СШ №7. Бібліятэкары расказалі аб жыцці і творчасці аўтара, прапанавалі цікавыя факты з біяграфіі Івана Паўлавіча, прадставілі самыя значныя творы пісьменніка.
З цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў літаратурнай гульні “Беларуская скарбонка Івана Мележа”. У кемлівасці спаборнічалі тры каманды, кожная з якіх павінна была выканаць наступныя заданні: “Бліц-пытанні”, “Зашыфраваная кніга”, “Крыжаванка” і інш. Гульня атрымалася вельмі актыўнай і пазнавальнай.