/ 5 марта, 2025

5 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны калейдаскоп “Женская судьба за книжным переплётом”, удзельнікамі якога сталі навучэнцы першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Бібліятэкар пазнаёміла юнакоў і дзяўчат са шматлікімі творамі айчыннай і замежнай літаратуры, галоўныя гераіні якіх сталі прыкладам сапраўднай дабрыні, вернасці, шчырасці, знаходлівасці і, нават, гераічнасці.

Усе гэтыя гераіні вартыя чытацкай увагі. Кожная з іх мае сваю гісторыю, свае асаблівасці характару і асабістыя каштоўнасці. Але ўсіх іх аб’ядноўвае сіла духу, высокія маральныя каштоўнасці і цяга да змены свету да лепшага.

Таямніцы і загадкі, што хаваюцца за старонкамі вядомых твораў аб жаночым лёсе, навучэнцы адкрывалі праз інтэрактыўныя інтэлектуальныя заданні “Вядомыя гераіні” і “Афарызмы і жарты выдатных жанчын”.

Падчас мерапрыемства прагучалі прыгожыя паэтычныя радкі М.Цвятаевай, Г.Ахматавай, К. Гарбоўскай.   

Выстава-экспазіцыя “Жыве на свеце прыгажосць” пазнаёміла прысутных з вобразам жанчын у сусветным мастацтве.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий