/ 29 августа, 2025

28  жніўня  ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся кветкавы вернісаж “Жывы водар”.  Бібліятэкар падрыхтавала выставу пахучых кветак, якія цвітуць у гэту пару года. Ружы, петуіі, аксаміткі, рамонкі, хрызантэмы,  герань, календула, гартэнзія, флоксы, кветкі канюшыны напоўнілі пахам памяшканне бібліятэкі. Дазналіся  прысутным і цікавую гісторыю ўзнікнення і развіцця парфюма ў цэлым, і пахі якіх кветак выкарыстоўваюць парфюмеры. На мерапрыемстве прысутнічала Цуран Вольга Мікалаеўна, якая ў сваім кветніку вырошчывае вялікую колькасць кустоў руж. Вольга Мікалаеўна падзялілась сваімі сакрэтамі догляду за кветкамі, расказала пра свае любімыя сарты і якія маюць асаблівы водар.  У бібліятэцы сабрана калекцыя парфюмерных  флаконаў 1960–1980 гадоў, набор парфюмерыі “Подарок из Николаева” парфюмерна-касметычнага  камбіната “Алые паруса”, які быў выпушчаны ў 1976 годзе. І па сённяшні дзень у флаконах захаваўся пах. Напрыканцы мерапрыемства быў праведзены конкурс, у якім па радку з песні прапанавалася  адгадаць  і  напець  радкі з песні пра кветкі.  Дапоўніла мерапрыемства выстава літаратуры “Кветкамі ўсміхаецца зямля”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий