/ 17 июня, 2021

Дзеці з прышкольнага аздараўленчага лагера 16 чэрвеня завіталі ў Валеўскую сельскую бібліятэку на краязнаўчую гадзіну, задачай якой было папаўніць свае веды па гісторыі сваёй вёскі, дапамагчы ўбачыць прыгажосць і непаўторнасць роднага краю. Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры кніжных выстаў “Тут мой  край, тут я жыву”, “Краса і слава Прынямоння”. Дзеці паспрабавалі свае сілы ў віктарыне «Знаўцы роднага краю», дзякуючы якой не толькі даведаліся шмат цікавага, але і падзяліліся ўражаннямі аб родных месцах, дзе яны бывалі, і пра тое, што хацелася б яшчэ ўбачыць.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий