7 чэрвеня ў Наваградку пачынае сваю працу XV Рэспубліканскі экалагічны форум. З гэтай нагоды Навагрудская раённая бібліятэка разгарнула зялёную чытальную залу “Свет вакол нас”. На кніжнай выставе “Паглядзі ў вочы прыродзе” была прадстаўлена навуковая і папулярная літаратура, што папулярызуе экалагічныя веды, расказвае пра прыгажосць Беларусі, яе багацці і экалагічныя праблемы. Дзіцячая пляцоўка прапанавала экалагічную літаратуру, маленькія чытаты змаглі паўдзельнічаць таксама ў афармленні “Жывой газеты”. Дзеці адгадвалі экалагічныя загадкі і крыжаванкі, складалі пазлы з рэдкімі раслінамі, якія растуць на Навагрудчыне. Удзельнікі і госці форума даведаліся пра гісторыю міжваеннага Навагрудка падчас экскурсій па бібліятэчнай макетнай экспазіцыі “Страчаная спадчына”.