/ 21 июня, 2022

17 чэрвеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы для дзяцей са школьнага лагера, якія прыйшлі сюды разам з выхавацелькай, бібліятэкар правяла пазнавальную гадзіну “Зямля бацькоў – мая Зямля”. Пасля невялікага ўступу, падчас якога былі азначаны асноўныя тэрміны і паняцці, прысутным на мерапрыемстве дзецям было расказана пра Радзіму і іх родны кут. Бібліятэкар нават цытавала літаратурныя крыніцы па тэме размовы, а дзеці адказвалі на пытанні, якія яна ім задавала у ходзе свайго аповеду, а іменна, называлі сімвалы нашай краіны, тлумачылі, што азначаюць тры колеры сцяга, апісвалі малюнак у цэлым і кожны сімвал на гербе. Потым услых чыталі словы Гімна Рэспублікі Беларусь.

Наступная частка мерапрыемства была прысвечана Вялікай Айчыннай вайне, якая цяжкай хадой прайшлася па нашай краіне, бібліятэкар зноў задавала пытанні, і дзеці давалі на іх правільныя адказы, бо з урокаў гісторыі яны шмат чаго ведаюць пра тую вайну, і праз што прайшлі нашы продкі для таго, каб адстаяць і зберагчы зямлю бацькоў, каб мы і надалей жылі ў міры, шчасці і дастатку.

Пазнавальная гадзіна закончылася падвядзеннем вынікаў, якія зрабілі самі дзеці, яны казалі, што атрыманыя на мерапрыемстве веды дапамогуць ім берагчы, помніць і любіць нашу Зямлю, якая нам далася такой гістарычнай цаною. Бібліятэкар заклікала, каб у кожным сэрцы ніколі не гасла любоў да роднай Зямлі, да яе мілагучнай мовы, і каб мы мелі гонар за знакамітых землякоў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий