Краязнаўчая арт-студыя “Навагрудак. Гісторыя праз мастацтва” была арганізавана для 9-10-х класаў СШ № 1. Дэманстраваліся малюнкі-рэканструкцыі Яўгена Куліка, Віктара Сташчанюка, Паўла Татарнікава, дзякуючы якім мы маем магчымасць ўявіць як выглядаў Навагрудскі замак. Былі прадстаўлены работы беларускіх і замежных мастакоў, класікаў беларускага жывапісу і сучасных творцаў, у творчасці якія адлюстроўваны гістарычныя краявіды першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Былі прэзентаваны пошукавыя магчымасці базы дадзеных “Навагрудак у выяўленчым мастацтве”. Напрыканцы навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай пазл-гульні “Нефармальныя славутасці Гродзеншчыны”.