/ 12 декабря, 2018

Да 220-годдзя з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча ў чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэцы аформлена выстава “Малая радзіма вялікага паэта”. Прадстаўленая чытачам экспазіцыя дазваляе азнаёміцца з самымі значнымі выданнямі па даследаванні жыцця і творчасці паэта, а таксама зборнікамі выбраных твораў. Асобнае месца на выставе займаюць яго бессмяротныя паэмы «Пан Тадэвуш», «Дзяды», зборнік “Санетаў”, вершы “Пілігрым”,  выдадзеныя ў розныя гады. Некаторыя кнігі распавядаюць пра сучаснікаў і сябраў паэта.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий