10 снежня прайшло чарговае мерапрыемства ў межах праекта “Ведаць закон змоладу”. Для 10 прававога класа СШ № 3 была арганізавана літаратурна-юрыдычная студыя “Роля асобы ў гісторыі абароны правоў чалавека”. Былі прадстаўлены біяграфічныя партрэты сусветна вядомых лідараў абароны правоў і свабодаў чалавека: Махатмы Гандзі, Нельсана Мандэлы, Марціна Лютэра Кінга, Аун Сан Су Чжы, Элеаноры Рузвельт. Разглядаліся паняцці апартэіду і расавай сегрэгацыі ў гісторыі чалавецтва. Для прагляду быў прапанаваны фрагмент знакамітай прамовы Марціна Лютэра Кінга, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай “У мяне ёсць мара”. Па-новаму зірнуць на праблему дыскрымінацыі па расавай або нацыянальнай прыкмеце дазволіла ролевая гульня “Блакітнавокія і каравокія”. Юнакі і дзяўчаты з імпэтам ужыліся ў прапанаваныя ролі. Па ўмовах гульні адна з каманд павінна была скласці новы звод законаў умоўнай дзяржавы, дзе б былі замацаваны толькі правы “блакітнавокіх грамадзян”. Змадэляваная сітуацыя дазволіла правесці аналогіі з рэальнай жыццём. Напрыканцы мерапрыемства была прапанавана мастацкая літаратура, дзе прасочваецца тэма расавай дыскрымінацыі.