/ 3 апреля, 2024

2 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-краязнаўчая экскурсія «Навагрудак. Стагоддзі гісторыі і мініяцюры» для навучэнцаў трэцяга курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкары прадставілі краязнаўчыя выданні і кніжныя навінкі пра Навагрудак. Цікавыя факты адкрыла віктарына “Навагрудскія славутасці”. Знаёмства з гісторыяй горада юнакі і дзяўчаты працягнулі ў міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына” і рэтра-фотаатэлье.  

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий