4 мая ў міні-галерэі “Імгненне” адбылася прэзентацыя персанальнай выставы Віктара Васюкевіча “Духоўнасць як рэальная неабходнасць быцця”. Мастак прадставіў работы ў жанры абстракцыянізму, пейзажа, нацюрморта. Асобна была прадстаўлена графіка розных гадоў. Госці выставы даведаліся пра творчую біяграфію мастака, пра аўтарскі стыль “свет-видение”.
Віктар Аляксандравіч піша вершы на духоўную і філасофскую тэматыку, падчас прэзентацыі ён выканаў некаторыя з іх.
У мінулым годзе раённай бібліятэкай быў выпушчаны краязнаўчы біябібліяграфічны даведнік з серыі “Гонар нашага краю”, прысвечаны Віктару Васюкевічу. Бібліятэкары расказалі пра працу над даведнікам, засяродзілі ўвагу на особных яго старонках. З самымі лепшымі пажаданнямі Віктару Аляксандравічу быў уручаны экземпляр. Госці выставы таксама змаглі пакінуць пажаданні аўтару на спецыяльным дрэве.