Інфармацыйна-краязнаўчы тур-2017 “Праз бібліятэку да дабра і свету” наведвае установы адукацыі Навагрудчыны. Увазе гледачоў прадстаўляюцца выстава-аповед “Ад Скарыны да нашых дзён”, выстава-агляд эксклюзіўных выданняў з фондаў хатніх бібліятэк “Кніжныя скарбы Беларусі”. Цікавасць сярод дзяцей выклікае духоўная і вучэбная літаратура канца 19 стагоддзя, якая была сабрана ў межах раённай бібліятэчнай акцыі-пошуку “Старая кніга”. Электронная гульня-віктарына “Ля вытокаў беларускага кнігадрукавання” вызначае самых лепшых і актыўных знаўцаў. Вялікай папулярнасцю карыстаецца выстава-экспазіцыя лялек сваімі рукамі “Кніжны герой”. Дзеці добра адгадваюць персанажаў, выбіраюць сярод іх самых любімых. У заключэнні паказваецца сцэнічная пастаноўка “Каза-манюка” лялечнага ЛіТэатра “Церамок”. Сапраўдныя эмоцыі ў гледачоў выклікаюць прыгоды Казы і іншых персанажаў. Публіка добра сустракае і падтрымлівае ЛіТэатр, а пасля прадстаўлення кожны жадаючы мае магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці акцёра лялечнага тэатра.
Інфармацыйна краязнаўчы тур у гасцях у ДУА «Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа» (11 мая):
Інфармацыйна краязнаўчы тур у гасцях у ДУА» Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» (11 мая):
Інфармацыйна-краязнаўчы тур завітаў у ДУА “