Маленькія гледачы прыходзяць ў раённую бібліятэку на лялечны спектакль па беларускай народнай казцы “Каза-манюка”. Дзеці знаёмяцца з самаробнымі лялькамі, выказваюць сімпатыі самым упадабаным з іх, адгадваюць загадкі, каб у імправізаваных хованках знайсці на выставе ляльку-адгадку. З самым сур’ёзным выглядам слухаюць пра лялькі-абярэгі. Асабліва цікавіць дзяцей абярэгавая лялька “Жаданніца”, што зуцім не дзіўна. Гарэзлівая Каза разам з іншымі героямі заўсёды рада новым гасцям.