Удзельнікамі прававога вердыкту “Охотники за разумом”, які прайшоў 26 мая ў межах праекту “Знать закон смолоду”, сталі вучні 11 класа ДУА “Сярэдня школа № 3 г. Навагрудка”. Мерапрыемства было прысвечана актуальнай сярод моладзі праблеме залежных паводзін чалавека (інтэрнэт-залежнасць, тытунекурэнне, алкагалізм, ужыванне псіхатропных рэчываў і інш.). Прырода залежнасці, асноўныя прычыны ўзнікнення, негатыўныя наступствы для чалавека і грамадства разглядаліся падчас вердыкту. 11-класнікі выканалі заданне “Спрэчныя сцвярджэнні”, дзе выказвалі і абаранялі сваю кропку гледжання на неадназначныя тэзісы. Пасля разгляду справы выносіўся вердыкт інтэрнэт-залежнасці. Для прагляду быў прапанаваны відэаролік “Як сацыяльныя сеткі змяняюць наш мозг”. Узровень сваёй камп’ютэрнай і інтэрнэт-залежнасці можна было высвятліць падчас тэсту. Завяршылася мерапрыемства інтэлектуальнай віктарынай. Лепшыя ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды.