На Навагрудчыне прайшлі святы вёсак Брольнікі, Нягневічы, Ваўковічы. Святы ўпрыгожылі выставы і экспазіцыі бібліятэк.
Брольніцкай сельскай бібліятэкай жыхарам аграгарадка была прапанавана кніжная выстава пад назвай “Лёс маёй вёскі”. Найбольшым попытам карыстаўся раздзел выставы “Старонкі старога альбома”, у якім былі прадстаўлены фотаздымкі з жыцця вёскі. Кожны стараўся адшукаць на фотаздымках сваіх бабуль і дзядуль, знаёмых, а магчыма і сябе. Таксама цікавасцю карысталіся краязнаўчыя матэрыялы пра вёску.
Вёска Нягневічы святкавала свой дзень 27 мая. На свяце гучалі музыка і песні. Жыхары маглі паўдзельнічаць у розных конкурсах і віктарынах. Харосіцкая бібліятэка арганізавала кніжную выставу “Тут карані, адсюль вытокі”, дзе былі прадстаўлены кнігі пра свой край. У бібліятэчнай экспазіцыі знайшлі адлюстраванне і таленты землякоў: можна было пазнаёміцца з ганчарнымі вырабамі і разьбой па дрэве У. Сіманава, Т. Нагорнай, І. Бурак.
Цікавасць жыхароў в. Ваўковічы выклікала выстава «Гісторыя вёскі ў фотаздымках» і кніжная выстава для дзяцей «Па кніжнаму мору пад парусам лета», якую падрыхтавала да свята Ваўкавіцкая сельская бібліятэка.