У Дзень ведаў Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала навучэнцам гандлёва-эканамічнага і аграрнага каледжа цікавыя выставы і экскурсіі.
Выстава да Дня ведаў насіла назву “Вітаю цябе, беларуская кніга!” На ёй былі прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры і самыя лепшыя творы айчыннай прозы і паэзіі. З цікавасцю студэнты знаёміліся з макетамі культурна-гістарычных аб’ектаў “Страчаная спадчына”. Экспазіцыя “Волшебная книжная лавка букиниста” прадставіла экспазіцыю каштоўных і рэдкіх кніг з асабістых бібліятэк чытачоў. Персанальная выстава “Бераг майго жыцця” у галерэі бібліятэкі “Імгненне” дала цудоўную магчымасць даведацца пра творчасць мастака Віктара Залаціліна.
Вітала гасцей у Дзень ведаў і гарадская бібліятэка. На экскурсію завіталі вучні 8-9 класаў СШ №4. Бібліятэкары расказалі пра фонды і паслугі, якія прапаноўвае біблітэка, пажадалі юнакам і дзяўчатам выдатных адзнак, добрых сяброў і цудоўнага настрою. І запрасілі часцей заглядаць у бібліятэку 🙂
1 верасня на школьнай пляцоўцы ў аграгарадку Гарадзечна, працаваў бібліятэчны бульвар Гарадзечанскай сельскай бібліятэкі пад назвай “Да ведаў з кнігай і бібліятэкай”. Мэтай мерапрыемства была рэклама кнігі і чытання. Дзеці рэкламавалі кнігі, якія прачыталі падчас летніх канікул. Яны раілі прачытаць кнігі якія ім спадабаліся сваім сябрам, аднакласнікам, дзяліліся сваімі пачуццямі ад прачытаных кніг з настаўнікамі і бацькамі. Усім, каго сустрэлі на бібліятэчным бульвары бібліятэкар прапанавала закладкі-запрашэнні наведаць сельскую бібліятэку.
Бібліятэчны інфармкур’ер да Дня ведаў “Незвычайны дзень асенні”, быў арганізаваны ў Харосіцкай сельскай бібліятцы. Ён пачаўся крэатыў-экскурсіяй “Бібліятэка — цэнтр інфармацыі і ведаў”, прадоўжыўся гутаркай “Што можа даць бібліятэка сучаснаму школьніку”. Прысутныя пазнаёміліся з мастацкай літаратурай пра школу і навукова-папулярнай у дапамогу вучэбнаму працэсу, паўдзельнічалі ў гульні “Апошні герой” па экранізаваных мультфільмах, чыталі гумарыстычныя вершы пра школу і вучняў, дзяўчынкі спявалі школьныя прыпеўкі, расказвалі смяшынкі і 🙂 анекдоты са школьнага жыцця.