Гістарычны ўрок пад назвай “Францыск Скарына – асветнік і першадрукар” прайшоў у гарадской бібліятэцы. У праграме — прэзентацыя пад аднайменнай назвай і відэафільм “Францыск Скарына. Тайны вялікага асветніка”. Напрыканцы быў праведзены бібліяграфічны агляд ля выставы, падрыхтаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.