На знаёмства з прафесіяй бібліятэкара 21 снежня былі запрошаны вучні 10-ых класаў СШ № 5. Інфармацыйная гадзіна “Шлях да прафесіі бібліятэкара” прайшла ў сярэдняй школе № 5. Яна раскрыла прысутным усе сакрэты адной з найцікавейшых прафесій – прафесіі бібліятэкара. Інфармацыю аб набыцці прафесіі бібліятэкара дзеці атрымалі з падрыхтаваных буклетаў і лістовак.