24 снежня 1798 года, 219 гадоў таму, нарадзіўся Адам Міцкевіч, славуты ўраджэнец зямлі Навагрудскай.
Гэта стала нагодай паэтычнай імпрэзы “Adam Mickiewicz. Kocham”. Мерапрыемства 20 снежня прайшло ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. Чаму польская мова? На тое ёсць некалькі тлумачэнняў. Па-першае, Адам Міцкевіч пісаў на польскай мове. І для яго гэта родная мова. Па-другое, на імпрэзе міцкевіцкае слова гучала ў асноўным на польскай мове. Удзельнікі мерапрыемства з’яўляюцца слухачамі курсаў польскай мовы, якія амаль што паўгода працуюць пры касцёле святога Міхала арханёла. А арганізаваны яны па ініцыятыве ксяндза-пробашча Юрыя Жэгарына. Выкладчык курсаў – спадарыня Ядзвіга Станіславаўна Лысая. Неўміручыя творы Адама Міцкевіча, у ліку якіх балады “Вяртанне таты” і “Я люблю”, таксама чыталіся на рускай і беларускай мовах.