Літаратурна-гістарычная панарама “Жертвы ненависти. Холокост” пазнаёміла з матэрыяламі пра трагедыю яўрэяў, што пацярпелі ад рук нацыстаў у гады Другой сусветнай вайны. Маштабы трагедыі Халакосту, праблема ахвяр Халакосту, прыклады жорсткасці і садызму і ў той жа час гераізм людзей, якія насуперак усяму, рызыкуючы жыццём, ратавалі яўрэяў, пададзены з вялікай колькасці дакументальных крыніц.