Для ўдзельнікаў круглага стала “Культура памяці і біблейская традыцыя”, пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаханеса Рау, які адбыўся 16 лютага ў зале пасяджэнняў раённай бібліятэкі, была праведзена экскурсія ў міні-музеі “Страчаная спадчына” па экспазіцыі “Рынкавая плошча Навагрудка ў міжваенны перыяд”. На круглым стале гучалі даклады прадстаўнікоў розных канфесій.