28 лютага нашу бібліятэку наведалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Перад бібліятэкарамі выступілі з кансультацыяй па пытаннях навучання ва ўніверсітэце Алег Анатольевіч Барма, старэйшы выкладчык кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці БДУКМ, Ганна Аляксандраўна Фядосава, намеснік загадчыка бібліятэкай БДУКМ.
Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогу, яна атрымалася па-сапраўднаму змястоўнай і даверлівай. У дар бібліятэка атрымала выданні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Будзем рады працягу знаёмства і далейшаму супрацоўніцтву!