На гэтым тыдні наш міні-музей “Страчаная спадчына” наведалі вучні гімназіі №1 і студэнты гандлёва-эканамічнага каледжа. Іх чакала экскурсія па экспазіцыях гарадской плошчы Ваяводскага Навагрудку, палацава-паркавым комплексе Храптовічаў, фотападарожжа па міжваенным Навагрудку, а таксама інтэрактыўнае заданне са шкатулкі вандроўніка.
У міні-музеі пачала працаваць экспазіцыя “Рэтра-кніга”, дзе прадстаўлены выданні канца 19-пачатку 20 стагоддзя. Кнігі пераважна на польскай мове з варшаўскіх выдавецтваў. Кнігі з цікавым лёсам апынуліся ў музеі дзякуючы акцыі-пошуку раённай бібліятэкі, якая была абвешчана з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.