6 мая Гарадзечанская СБ запрасіла чытачоў пажылога ўзросту на тэматычны агляд літаратуры “Летапіс мужнасці”, прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. Чытачам былі прадстаўлены кнігі, звязаныя з гісторыяй нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны мелі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускіх і рускіх пісьменнікаў пра вайну, пагартаць старонкі кніг, зноў сустрэцца з любімымі творамі сваёй маладосці, атрымаць інфармацыю аб сучасных аўтарах, якія пішуць пра вайну.