Няўдзянская сельская бібліятэка адчыніла свае дзверы зусім нядаўна, але кожны дзень яна імкнецца чымсьці здзівіць і зацікавіць сваіх чытачоў.
Звяртае на сябе ўвагу выстава рукапісных дакументаў і пісьмаў, якія датуюцца 19 – пачаткам 20 стагоддзя, з асабістага сямейнага архіва бібліятэкара. Адзін з каштоўных экспанатаў выставы – Каран на арабскай мове. Сямейныя рэліквіі такога кшталту могуць стаць своеасаблівым ключом да гісторыі роднага краю.
Выстава да Года малой радзімы знаёміць з літаратурай аб родным краі, а таксама дазваляе здзейсніць маляўнічае фотападарожжа па славутых мясцінах Навагрудчыны.
Маленькія чытачы з задавальненнем малююць у імправізаванай студыі выяўленчага мастацтва “Каляровы аловак”.
Адным словам, бібліятэка запрашае вас…