Да Дня беларускага пісьменства ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы была аформлена выстава-крыжаванка “Любі, шануй, ведай роднае слова”. Бібліятэкары прапанавалі дзецям пабываць у незвычайнай цікавай краіне. А як яна называецца, дзеці даведаліся, калі разгадалі крыжаванку. Іх чакала шмат загадак, рэбусаў, цікавых заданняў, якія былі разлічаны на актыўных і кемлівых.