Віншаванне з Днём бібліятэк мы атрымалі ад Юрыя Аркадзьевіча Татарынава (беларускага літаратара, краязнаўца, заснавальніка кніжных серый: «Беларусь гістарычная», «Сентыментальныя сюжэты»). Дзякуем за прыемны падарунак, новую кнігу з аўтографам. Хутка нашы чытачы таксама змогуць пазнаёміцца з кнігай пуцявых запісак «Пяць дарог з Навагрудка».