“Станаўленне беларускай дзяржаўнасці” – адкрыты дыялог пад такой назвай прайшоў 13 снежня ў зале пасяджэнняў Навагрудскай раённай бібліятэкі. У яго рабоце прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Анатоль Мікалаевіч Ліннік, першы сакратар РА ГА «БРСМ» Вольга Паўлаўна Шнігір, дырэктар бібліятэкі Ірына Міхайлаўна Царук. З нагоды 100-годдзя БССР перад удзельнікамі адкрытага дыялогу з дакладам выступіла В.П. Шнігір. Яна расказала пра гісторыю стварэння БССР, яе ролі ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці і развіцці суверэннай Беларусі. Пад час мерапрыемства асвятляліся пытанні пераемнасці культурных традыцый, прынцыпы і каштоўнасці моладзевай палітыкі нашай краіны і інш. Бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Гістарычныя лёсы беларускай савецкай дзяржаўнасці”, а таксама прапанавала удзельнікам дыялогу краязнаўчае інтэрактыўнае заданне па гісторыі Беларусі.