Зіма – самая чароўная пара года… І наступае той самы час, калі хочацца запаліць камін, ухутацца ў цёплы плед, паставіць побач кубачак духмянай кавы і акунуцца ў чароўны свет зімовай казкі – іскрысты, марозны, магчыма, трошкі адзінокі, але ж з нязменным добрым фіналам… Навагрудская гарадская бібліятэка стварыла для сваіх чытачоў па-сапраўднаму цёплую, утульную і чароўную атмасферу з дзяцінства любімага свята – Новага года. Кожны, хто прыходзіць у бібліятэку, не застаецца без добрай кнігі і выдатнага настрою. Так прыемна чуць узаемныя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту!