/ 21 декабря, 2018

20 снежня ў 17 гадзін аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі ператварыўся ў Бібліятэку Чарадзейства – тут праходзіла бібліязмярканне «Школа чараўніцтва», прысвечанае 20-годдзю выхаду кнігі Джоан Роўлінг «Гары Потэр і таемны пакой». Арыгінальны дызайн ператварыў памяшканне бібліятэкі ў замак Хогварст.

Пасля размеркавання ўдзельнікаў на 4 факультэты, дзеці і дарослыя змаглі паспрабаваць сябе ў ролі чараўнікоў: варылі чароўнае зелле, вучыліся валодаць чароўнай палачкай, у юных удзельнікаў была магчымасць пабываць на ўроках “Трансфігуацыі”, «Зеллеварэння”, «Прадракання» і інш.  

У арт-майстэрні дзеці размалёўвалі гальштукі ў колер свайго факультэту.

На адзін дзень бібліятэка стала чароўным светам і акунулася ў атмасферу  дзіўных цудаў.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх жадаючых чакала фотасесія, гульні і конкурсы. Юныя чытачы атрымалі падарункі і прызы ад бібліятэкі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий